Белсат

14.9K subscribers

Белсат
🔸«Адна пенсіянерка проста плакала тут: яна ўдома літаральна сядзіць у лёдзе» Больш за два тыдні ў адным са спальных раёнаў Кіева, дзе вельмі цяжкая сітуацыя з электраэнергіяй, працуе «пункт нязломнасці», створаны беларускімі валанцёрамі. Часамі здараліся…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪 Калі ў Кіеве зніклі святло і цяпло, гэты маленькі намёт стаў месцам, дзе атрымалі дапамогу мясцовыя жыхары

Гэты Пункт нязломнасці адкрылі беларусы, і ўсё, што адбываецца тут, ператварылася ў вялікую гісторыю салідарнасці, дзе ўсе дапамагаюць усім.

Мы пабывалі ўнутры маленькага намёту, дзе людзі атрымліваюць цяпло, ежу і падтрымку ў цяжкія часы. Што там адбываецца, глядзіце ў нашым відэа.

🎥 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
26👌4🤡2🆒2
📉 Рост даходаў беларусаў запавольваецца

Рэальныя прыбыткі беларусаў у 2025 годзе выраслі на 9,6 %, але гэта меней, чым у 2024-м, калі рост склаў 9,7 %.

Беларускія эканамісты заўважаюць, што павелічэнне даходаў запавольваецца ўжо тры месяцы запар.

Рост заробкаў у апошнія гады быў вельмі хуткім і часткова абумоўлены дэфіцытам кадраў: кампаніі павышалі зарплаты, каб утрымаць работнікаў і прыцягнуць новых.

🔗 Як цяпер выглядаюць перспектывы эканомікі паводле экспертаў — чытайце па спасылцы

🔗Без VPN

🤔 А ці адчуваеце вы, што заробкі растуць непрапарцыйна цэнам?
😁7😢3
У Літве і Польшчы зноў можна падтрымаць беларускія ініцыятывы праз падаткі

Платнікі падаткаў у гэтых краінах могуць самі вызначаць, каму адлічыць невялікую частку сваіх падаткаў: 1,5 % у Польшчы і 1,2 % у Літве.

🔗 Падрыхтавалі для вас спіс беларускіх арганізацыяў, якія можна падтрымаць у такі спосаб — глядзіце па спасылцы

🔗 Без VPN
26🤡122🙈2🔥1😁1🙉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚 Гэта першая кніга, якая зламала моўныя бар'еры

У часы, калі «высокія» тэксты гучалі на чужых мовах, з’явіўся «Катэхізіс» Сымона Буднага, напісаны на мове, якой карысталіся простыя людзі.

Чаму гэта было смела і вельмі важна, распавядаем у нашым відэа.

👨‍🦰 А даведацца больш пра жыццё Сымона Буднага можна ў новым выданні нашай праграмы «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
23
📺 Навіны за 9 хвілін

🔻 Праверка мабілізацыйнай гатовасці ў Беларусі

🔻 Затрыманы кіраўнік Столінскага раёну

🔻 Прамысловасць у Беларусі працуе са знакам мінус

🔻 На пажары ў Салігорску эвакуявалі 67 асобаў

🔻Смяротнае ДТЗ на Гомельшчыне: загінуў пешаход

🔻 Сілавікі і прапагандысты супраць абутку з «Мегатопа»

🔻Майстар-рамонтнік папрасіў прабачэння за крытыку H-book

🔻У Горадні збіраюць пасылкі для «СВА»?

🔻 Украіна хоча абмяняць шпіёнку Кардаш

🔻 Медальныя спадзевы беларусак на Алімпіядзе

🔻 Дзікія коні з Налібоцкай пушчы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
112
💱 Курсы валютаў 17 лютага

Долар застаўся на ўзроўні ўчорашняга дня. Еўра ўмацаваўся на паўкапейкі. Расейскі варухнуўся ў бок паніжэння.

#курсывалютаў
😁51❤‍🔥1👻1
📌Бабарыка: «„Нерасейская“, без'ядравая, дэмакратычная Беларусь – неабходны элемент бяспекі Еўропы»

Бакі абмяркоўвалі адзінства дэмакратычных сіл, каардынацыю на міжнароднай арэне і шляхі вызвалення палітвязняў. Канкрэтных рашэнняў не агучылі, але падкрэслілі: размова была стратэгічнай і доўжылася некалькі гадзін

Пасля сустрэчы палітыкаў у Берліне Бабарыка апублікаваў тэкст, які назваў «непалітычнай заявай», хаця гаворка ў ім ідзе пра будучыню краіны, бяспеку Еўропы і ролю Беларусі ў рэгіёне.

У сваёй заяве Бабарыка сфармуляваў мэту: «Нерасейская, без’ядравая, дэмакратычная Беларусь – неабходны элемент бяспекі Еўропы». Ён крытыкуе залежнасць ад Масквы, называе краіну «пагрозай» для суседзяў:

«Акрамя таго, Беларусь зрабілі ворагам для нашых суседзяў і ўсёй Еўропы. У выніку нас успрымаюць як пагрозу, а не як дружалюбную нацыю, што зусім не спрыяе росквіту і паляпшэнню якасці жыцця кожнага чалавека».


🔗 Як адбывалася сустрэча і ці вяртаецца Бабарыка ў палітыку — чытайце падрабязна ў матэрыяле

🔗 Без VPN
29🤡11😐2❤‍🔥1🔥1
🔫 У Беларусі да канца года плануюць запусціць у вытворчасць новы аўтамат

VSK-100 — гэта мадыфікацыя савецкага АКМ. Яго называюць цалкам беларускім узорам са стопрацэнтнай лакалізацыяй.

Зброю ўжо прынялі на ўзбраенне і плануюць пастаўляць у войска і іншыя сілавыя структуры. Аўтамат прызначаны для патронаў калібру 7,62×39 мм і мае магазін на 30 патронаў

Паведамляецца, што ён ужо стаіць на ўзбраенні ў паліцыі Пакістану.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🤡22🤣31😁1
💸«Якога так многа?» Беларусы абмяркоўваюць студзеньскія жыроўкі

Людзі тлумачаць падаражэнне моцнымі маразамі і большым спажываннем цяпла і гарачай вады, але гэта не зніжае хвалю незадаволенасці. Асабліва вялікія рахункі атрымалі так званыя «незанятыя ў эканоміцы», якім налічваюць поўныя, эканамічна абгрунтаваныя тарыфы.

У сетках пішуць пра сумы ад 250 да амаль 600 рублёў за месяц. Пры гэтым улады адклалі чарговае падаражэнне тарыфаў да вясны і лета, таму плацяжы маглі быць яшчэ большымі.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🔗 Без VPN
🤬19🔥3😢32
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦌Зімовая велічнасць і прыгажось!

Па дарозе Горадня – Берасце, у раёне Белавежскай пушчы ўдалося зняць буйны статак аленяў.
37🔥4
🇵🇱 У Польшчы закрывалі аэрапорты і падымалі вайсковую авіяцыю праз атаку Расеі на Украіну

У звязку з актыўнасцю далёкамагістральнай авіяцыі Расеі, што наносіць удары па тэрыторыі Украіны, у польскай паветранай прасторы пачаліся аперацыі вайскова-паветраных сілаў. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай выведкі пераведзеныя ў стан гатовасці,

– паведаміла аператыўнае камандаванне ўзброеных сілаў Польшчы.

Адзначаецца, што гэта прэвентыўныя захады бяспекі і абароны паветранай прасторы.


📍 Чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔗 Тут матэрыял даступны без VPN
😱9👌4😐3🎉2😢1😡1
🪤 Лукашэнка шукае поле для манеўру і хоча грошай ад Расеі

Масква, відавочна, вельмі крытычна ўспрыняла спробы Беларусі камунікаваць з Вашынгтонам без непасрэднага дазволу.

Лукашэнка скарыстаўся сустрэчай з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, каб апраўдацца перад Расеяй за ўдзел у Радзе міру і папрасіць грошай.

Эксперты лічаць, што ён гуляе ў небяспечную гульню, пакуль Беларусь губляе суверэнітэт.

📍 Чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔗 Тут матэрыял даступны без VPN
🤡143😁3🗿2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎯 У Расеі заявілі пра масіраваную атаку БПЛА

На Ільскім НПЗ, які знаходзіцца ў Краснадарскім краі, адбылася ўзгаранне. Паведамляецца, што быў пашкоджаны рэзервуар з нафтапрадуктамі.

Акрамя таго, было пашкоджаны будынак лакаматыўнага дэпо.
🍾19🔥12🎉321😡1
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Што па працы на МАЗе

Пасля публікацыі ліста, у якім генеральны дырэктар МАЗ прасіў «пазычыць» 397 рабочых для выканання квартальнага плану, вырашылі праверыць, ці змянілася сітуацыя з работнікамі.

🔸 Заробкі за вернасць

На сайце Rabota.by заўважылі вакансію ідэолага на адным з менскіх заводаў з заробкам 7250 рублёў. Мы вырашылі праверыць, ці ўсім ідэалагічным работнікам прапануюцца такія высокія заробкі.


🔸 BELPOL назваў «чорны спіс», якія могуць трапіць пад санкцыі

Апублікаваны спіс 120 беларускіх прадпрыемстваў, адносна якіх, як сцвярджаецца, сабраныя доказы непасрэднага ці ўскоснага спрыяння расейскай агрэсіі супраць Украіны.
9
🔥 У Менску прадавалі кеды, якія абразілі сілавікоў, «шчасліўчыкі» паспелі набыць

У гандлёвай сетцы «Мегатоп» прадавалі кеды з лаянкай у бок сілавікоў: на абутку была намаляваная абрэвіятурай ACAB («All cops are bastards», або «Усе копы – уб***кі»).

Гэты выраз і яго скарачэнне выкарыстоўвалі з часоў забастовак працаўнікоў у Брытаніі. Яго набівалі зняволеныя ў турмах, а з часам выраз атрымаў папулярнасць у пратэстоўцаў па ўсім свеце, а таксама ў футбольных фанатаў і скінхэдаў.

Як заўважыла «Наша Ніва», спачатку адзін з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі, зрабіў публікацыю з подпісам «Мегатоп, вы там, таргашы, зусім еб***ліся? Праз некаторы час кеды зніклі з продажу.

Тым, хто ўжо набыў адмысловы абутак, прапануюць вярнуць грошы. Кіраўніцтву «Мегатопу» пагражае штраф да 500 базавых (каля Br 22 500).🤷‍♂️
😁25104🔥3🆒2😡2
☝️Хакеры атрымалі асабістыя звесткі тысячаў беларусаў

Яны ўзламаны вядомы букмекерскі рэсурс «Максбет» і атрымалі доступ да прозвішчаў і імёнаў, датаў нараджэння карыстальнікаў, іхных мэйлаў, нумароў тэлефону, краінаў і гарадоў пражывання.

Цяпер кліентам кампаніі «Максбет» нагадваюць, што іхная асабістая інфармацыя можа быць выкарыстаная ў незаконных і ў ашуканскіх мэтах. 🤷‍♂️
11🔥6🤬3😁21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ «Міжнародны дзень роднай мовы» па-гомельску: пакпіць з роднай мовы

Свята роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага, ужо адсвяткавалі на Гомельшчыне: прадэманстравалі няведанне беларускай мовы мясцовымі школьнікамі.

Расейскамоўнае выданне «Зара над Сожам» правяла квіз у гарадскім пасёлку Карма на Гомельшчыне. Самыя адметныя выказванні непаўнагадовых дзяцей на тле чырвона-зялёнага сцягу выклалі ў інтэрнэт. Ці дазвалялі бацькі? 🤷‍♂️
🤬26🤯8🙈6😢5😁1😡1
⚡️Палізняволеная Таццяна Канеўская на волі

Яна была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай падчас кампаніі 2020 года, за што адбыла 5,5 гадоў зняволення.

Таццяна – актывістка з Гомля, у 2019 годзе балатавалася ў дэпутаты, але стала вядомай у рэгіёне, калі далучылася да ініцыятывы «Матчын рух 328». Актывістка змагалася за змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства, ініцыявала галадоўку маці асуджаных.

Сярэдні сын ТаццяныДзмітрый Канеўскі таксама быў асуджаны паводле палітычных артыкулаў і адбыў у турме тры гады. Старэйшы сын Аляксандр правёў 15 содняў у ІЧУ таксама паводле «пратэснага» артыкулу. Дома маці чакаў малодшы непаўнагадовы сын. ☝️
42🙏3😁2
💥 #галоўнае за 16 лютага

✔️«Мы тлумачым, што дэмакратычна настроены народ – гэта адзіная альтэрнатыва „русскому миру“». Каментар Святланы Ціханоўскай па выніках Мюнхенскай канферэнцыі

✔️«Суспільне»: Украіна мае намер абмяняць затрыманую за шпіянаж беларуску Іну Кардаш

✔️120 найменняў, і гэта няпоўны спіс. BELPOL назваў беларускія прадпрыемствы, якія тым ці іншым чынам дапамагаюць агрэсіі РФ

✔️Лукашэнка папракнуў Трампа за зробленае ў Венесуэле «глупства». Але гатовы расказаць яму, як усё выправіць

✔️На паўночным усходзе Польшчы размясцілі выведны батальён. Ён будзе пільнаваць «сувальскі калідор»

✔️Праверылі, што там з вакансіямі на МАЗе: можна выбраць сабе спецыяльнасць ад прыбіральшчыка да інжынера

✔️Яд, якім атруцілі Навальнага: што за ён ды як дзейнічае на арганізм? Расказваем

✔️Пасля ўвядзення «лімітаў на безліміт» Мінсувязі адбіваецца ад скаргаў грамадзянаў

✔️Суд польскага Седльцэ разгледзіць маштабную справу, датычную кантрабанды: фігуранты шмат гадоў падкупалі мытнікаў

✔️Шукаем «рай» для ідэолагаў. Вось дзе гэтым «спецыялістам» гатовыя плаціць найбольш

✔️На Дзень закаханых Някляеў жорстка прайшоўся (у вершаванай форме) па Бабарыку, Калеснікавай і Пазняку

✔️У Пхеньяне збудавалі квартал для сваякоў загінулых ва Украіне салдат. Адкрываў асабіста Кім Чэн Ын

✔️Беларусы масава абвінавачваюць сетку Mark Formelle у хітрыках з цэнамі

✔️Латвія вытраціць каля € 100 000 на замену дарожных знакаў з назвамі гарадоў Беларусі ды Расеі

#рэпрэсіі:

▫️Крама «Мегатоп» прыбрала з продажу кеды з надпісам A.C.A.B. Усяго праз паўгадзіны пасля таго, як абурыўся Азаронак

▫️Менскі майстар, які наракаў на немагчымасць знайсці запчасткі для рамонту беларускага «Аш-бука», запісаў відэа, дзе адмаўляецца ад усіх прэтэнзіяў. Падобна, гэта адбылося пасля пагрозаў ад сілавікоў

▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 8 новых людзей
8
Белсат
🇰🇵 У Пхеньяне збудавалі квартал для сваякоў загінулых ва Украіне салдат Кім Чэн Ын асабіста адкрываў яго. А яшчэ, паводле дзяржаўнага інфармагенцтва КНДР, «ініцыяваў пабудову» і «кіраваў усім працэсам будаўніцтва». Мікрараён паўстаў на паўночнай ускраіне…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇰🇵 Кім Чэн Ын раздаў кватэры сваякам «байцоў замежнай ваеннай аперацыі»

Паводле паўднёвакарэйскай выведкі, з 2024 году КНДР адправіла ў Расею блізу 13 тысяч вайскоўцаў, якія ваявалі пераважна ў Курскай вобласці.
🤡23🤬61
Белсат
💁🏻‍♂️ Украінскія СМІ: затрыманая за шпіянаж беларуская журналістка «закахала» ў сябе ўкраінскага камандзіра, каб той «зліваў» інфармацыю У перапісцы з куратарам Іна Кардаш называла мужчыну «мой лох». 👀 Глядзіце больш па спасылцы
🇺🇦 «Суспільне»: Украіна мае намер абмяняць затрыманую за шпіянаж беларуску Іну Кардаш

Паводле звестак выдання, такую інфармацыю агучыў пракурор падчас пасяджэння суда. Ён адзначыў, што «прымаюцца меры па яе абмене з беларускім бокам».

👀 Чытайце больш па спасылках:
Без VPN Праз VPN
👌131😐1
Loading…