Святлана Ціханоўская перадала прапановы ад беларусаў кіраўніцтвам Signal і ChatGPT

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка правяла перамовы з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, якому належыць папулярны мэсэнджэр.

Ціханоўская распавяла пра пагрозы, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, і падкрэсліла важнасць Signal для бяспечнай камунікацыі. Таксама лідарка перадала Мерэдыт Уітакер прапановы ад беларускіх актывістаў і праваабаронцаў па паляпшэнні бяспекі мэсэнджэра і зручнасці карыстання для беларусаў. Акрамя таго, бакі абмеркавалі беларускамоўную лакалізацыю мэсэнджэра. Прэзідэнтка Signal паабяцала вызначыць кантактную асобу, якая будзе працаваць з запытамі беларусаў.

На палях форуму Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Аннай Маканджу, віцэ-прэзідэнткай OpenAI, які з’яўляецца распрацоўшчыкам ChatGPT.

Маканджу і Ціханоўская гаварылі пра магчымасць бясплатнага ці ільготнага доступу да ChatGPT 4.0 для беларускіх НДА і медыя, а таксама пра арганізацыю курсаў па выяўленні дэзынфармацыі з дапамогай ChatGPT для журналістаў і актывістаў. Асобна бакі абмеркавалі планы па паляпшэнні беларускамоўнай мадэлі ChatGPT.

Нагадваем, што пры Офісе Святланы Ціханоўскай працуе ўпаўнаважаны па сувязях з тэхкампаніямі. Дасылайце вашыя прапановы і ідэі на адрас tech@tsikhanouskaya.org.
👍31179🔥16🤯4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Якой будзе сапраўдная чырвоная лінія, пасля якой дэмакратыя пакажа сваю сілу?»

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай грамадзянскаму супраціву і ролі жанчын у барацьбе за дэмакратыю. Дыскусія ўваходзіла ў асноўную праграму Форума – і выклікала велізарны ажыятаж з-за актуальнасці тэмы і аўтарытэтных спікерак, што далучыліся да абмеркавання. У прыватнасці разам са Святланай Ціханоўскай думкамі дзяліліся Нобелеўская лаўрэатка Марыя Рэса, лідарка жаночых пратэстаў у Іране Масіх Алінежад, а таксама Зін Ма Аўн, міністарка замежных справаў М’янмы ў выгнанні. Мадэратаркай панэлі выступіла былая дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан.

Падчас дыскусіі Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму дыктатурам нельга даваць паслабленні:

«Я хачу, каб свет зразумеў, што дыктатараў нельга перавыхаваць. З імі нельга заключаць пагадненняў. Некаторыя палітыкі кажуць: можа, трэба даць дыктатарам тое, што яны хочуць, і яны спыняць вайну. Ці спыніць гэта вайну? Не. Гэта надасць ім сілаў і час нарасціць патэнцыял і ўдарыць з большай сілай.

Не думайце, што вы маеце справу з нармальнымі палітыкамі. Дыктатары не паважаюць дэмакратычных краінаў. Яны бачаць, што дэмакратычны свет часам павольна прымае рашэнні, часам не рашуча, і таму перасякаюць чырвоную лінію за чырвонай лініяй. Так якой жа будзе сапраўдная чырвоная лінія, пасля якой дэмакратыя пакажа сваю сілу? Ці ў дэмакратыі бязмежная цярплівасць?»

Асобна беларуская лідарка ўзняла пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.
351👍94❤‍🔥22👏8🤯4🔥3🤔3😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан

Сустрэча беларускай лідаркі з былой дзяржсакратаркай і першай лэдзі ЗША прайшла падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская сказала, што ў яе ёсць невялікі сюрпрыз: відэахроніка візіту Клінтан у Мінск у 1994 годзе. Падчас таго візіту Хілары Клінтан разам з жонкай Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустракаліся з кіраўніком балетнай трупы Нацыянальнага тэатру Валянцінам Елізар'евым.

Цікава, што Хілары Клінтан ніколі не бачыла гэтае відэа, але памятае падзеі тых дзён.
👍377129❤‍🔥27😐8🔥6🤯5👏4😢1
Святлана Ціханоўская: «Мне страшна ад думкі, што пасля Навальнага наступным можа стаць мой муж»

Беларуская лідарка выступіла на мерапрыемстве «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям», арганізаваным цэнтрам GLOBSEC у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падчас прамовы Святлана Ціханоўская адзначыла: сёння жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў залежаць ад рэакцыі краін Захаду на забойства Аляксея Навальнага.

Вось як гучалі найбольш рэзанансныя пасылы выступу:

📌 «Забойства Навальнага – змрочны напамін аб тым, што бяспека, дэмакратыя і правы чалавека ўзаемазвязаныя. Калі ўрад не паважае сваіх грамадзянаў, ён не будзе паважаць міжнародны парадак».

📌 «Жыцці Статкевіча, Бабарыкі, Калеснікавай і тысячаў іншых людзей зараз напрамую залежаць ад рэакцыі Захаду на забойства Навальнага. Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то трэба быць гатовымі да таго, што такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна».

📌 «Нам трэба пашыраць супрацоўніцтва паміж урадамі, актывістамі, міжнароднымі арганізацыямі і прыватнымі кампаніямі. Патрэбныя надзейныя сродкі камунікацыі і платформы, якія ўзмоцняць нашы галасы. Нам трэба не толькі ўсвядоміць сваю сілу, але і эфектыўна карыстацца ёю».
412😢166💔69👍17🤯4🔥3🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская встретилась с Юлией Навальной

Сегодня стало известно о смерти в колонии политзаключенного Алексея Навального. Светлана Тихановская лично встретилась с его женой Юлией и высказала искренние соболезнования. Их встреча прошла в закрытом формате.
❤‍🔥755💔41193😢81👍43🤯15👏4😐4🤔2🎉1
Святлана Ціханоўская: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка выступіла на круглым стале па Беларусі, які быў арганізаваны MSC i Minsk Forum, пры ўдзеле ISANS. У прамове Святлана Ціханоўская ўзняла шэраг важных для Беларусі пытанняў, але асаблівую ўвагу надала жахліваму становішчу палітвязняў у беларускіх турмах. Лідарка заклікала ўдзельнікаў рашуча паставіцца да пытання ізаляцыі дыктатараў і падкрэсліла: пакуль існуе рэжым Лукашэнкі – рэгіён не будзе ў бяспецы.

Ключавыя цытаты прамовы:

📌 «У нас няма сумневаў у тым, хто нясе адказнасць за смерць Навальнага. Яго забіў пуцінскі рэжым. Гэта напамін усяму свету аб тым, што дыктатары не спыняюцца ні перад чым. Дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць адвагу. Адказ на зверствы павінен быць рашучым».

📌 «Нам страшна за жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў. Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам. Мы не ведаем, ці жывыя яны. Нам нельга дапусціць новых смерцяў у турмах».

📌 «Нам трэба ізаляваць двух дыктатараў, пазбавіць іх рэсурсаў і прымусіць заплаціць за кожнае злачынства – супраць украінцаў, супраць беларусаў, супраць сусветнага міру і парадку».

📌 «Каб выйграць у гэтай складанай барацьбе, нам патрэбныя стратэгія і канкрэтны план дзеянняў. І я спадзяюся пачуць падчас гэтых дыскусіяў канкрэтныя ідэі, якія дапамогуць нам вярнуць Беларусь да дэмакратыі і аднавіць мір у Еўропе».
352👍99💔21🔥11🤯5😢4🤔1
Светлана Тихановская – о смерти Алексея Навального

«Сегодня в сети появились новости о смерти Алексея Навального в российской колонии. Эта смерть – очередное доказательство, что для диктаторов человеческая жизнь не имеет никакой ценности. Режим Путина, как и режим Лукашенко, в стремлении сохранить власть избавляется от оппонентов любыми способами.

В Беларуси прямо сейчас десятки политзаключенных находятся в режиме инкоммуникадо – жизни Николая Статкевича, Маши Колесниковой, моего мужа Сергея и других сейчас находятся под прямой угрозой. Витольд Ашурок, Вадим Храсько, Алесь Пушкин, Николай Климович уже умерли в заключении. А еще сотни людей содержатся в нечеловеческих условиях и без всякой помощи.

Алексея, как и многих беларусских политзаключенных, неоднократно отправляли в ШИЗО. В феврале это сделали в 27-й раз. Мы все видели на фото, как такие условия содержания отразились на его состоянии. Именно поэтому у меня нет сомнений в том, что Навального целенаправленно убил путинский режим.

Я прекрасно понимаю, как от этой новости сжимается сердце всех, чьи близкие сейчас находятся в тюрьме. Юлия Навальная и их с Алексеем дети сегодня получили самую страшную новость, которой мы боимся получить о тысячах наших любимых. Я выражаю искренние соболезнования семье, близким и коллегам Алексея Навального. Мое сердце сегодня с вами».
😢708💔34343👍16🤯16👏5🎉3
Ціханоўская – на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы: «Дыктатары вучацца карыстацца тэхналогiямi для пераследу апанентаў»

Беларуская лідарка пачала вiзiт у Германiю выступам на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы. Удзел у форуме бяруць больш за 700 экспертаў, палітыкаў і прадстаўнікоў тэхналагічнага сектару. Канферэнцыя арганізаваная пры падтрымцы Google, Tiktok, Amazon, Lenovo, Meta, Airbus і іншых.

Падчас выступу Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у падзеях 2020 году ў Беларусi, а таксама звярнулася да тэхналагічных кампаніяў, прысутных у залі, з запытам на падтрымку беларускай грамадзянскай і медыя-супольнасці.

Беларуская лідарка падкрэслiла: дыктатары вучацца выкарыстоўваць тэхналогіі для пераследу палітычных апанентаў. У якасцi доказу яна распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі за актыўнасць у інтэрнэце, спробы Расіі і рэжыму Лукашэнкі пазбавіць людзей доступу да праўдзівай інфармацыі. Таксама Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што, нягледзячы на гэта, беларусы ўсё роўна не падтрымліваюць рэжым і не падтрымліваюць вайну супраць Украіны.
🔥20593👍71👏7🤯4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Не ўсе грошы, што Расія пазычыла Беларусі, трэба будзе вяртаць». Алесь Аляхновіч – пра даўгі Беларусі і тое, як не залежаць ад іх у будучыні

У эксклюзіўным каментары камандзе Офіса паводле інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна», дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, хто і колькі пазычае Лукашэнку, а таксама патлумачыў, чаму беларусам не трэба будзе цалкам вяртаць даўгі.

«Расіі мы вінныя 2/3 вонкавага дзяржаўнага доўгу – гэта больш за 10 млрд. даляраў». Аднак ёсць вялікая верагоднасць, што беларусам не прыйдзецца вяртаць усе пазыкі: «Можна распачаць міжнародны судовы працэс, каб прызнаць крэдыты, што Расія давала Лукашэнку прынамсі пасля 2020-га, несапраўднымі. Бо Лукашэнка не з’яўляецца легітымна абраным кіраўніком Беларусі».

У якасці прыкладу Аляхновіч прывёў Украіну. У 2013 годзе Расія пазычыла тагачаснаму прэзідэнту Януковічу 3 млрд. даляраў – каб замест еўраінтэграцыі ён падпісаў пагадненне з Еўразійскім эканамічным саюзам, дзе дамінуе Расія. Пасля гэтага адбыўся Майдан. «Прайшло 10 гадоў, Украіна судзіцца і ні цэнта не вярнула Расіі. Так што вяртаць усе 10 мільярдаў нам не спратрэбіцца», – падсумаваў дарадца.

Як пабудаваць эканоміку новай Беларусі такім чынам, каб не залежаць ад пазыкаў? Алесь Аляхновіч адказаў на гэтае пытанне камандзе Офіса.

1️⃣ Калі Беларусь пачне працэс дэмакратызацыі, санкцыі супраць яе будуць хутка замарожаныя, а потым і цалкам адмененыя. Зноў пачне развівацца прыватны бізнес, вярнуцца і прыйдуць новыя замежныя інвестары, што выкліча хуткі эканамічны рост.

2️⃣ Трэба правесці інстытуцыйныя рэформы, якія павялічаць эфектыўнасць эканомікі. На сайце Банка ідэяў можна даведацца пра некаторыя з неабходных эканамічных рэформаў. Сярод іх – рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржпрадпрыемстваў, рэформы рынку працы, сямейнай і падатковай палітыкі, зялёная эканоміка, а таксама пенсійная рэформа.
🔥192👍8329🤯7
«Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай. Гэтыя людзі належаць да Еўропы»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і Аналены Бэрбак

Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак напісала артыкул для нямецкага выдання WELT. У тэксце аўтаркі факусуюць увагу на бесперапынных рэпрэсіях, праз якія кожны дзень праходзяць тысячы людзей унутры краіны, распавядаюць пра меры, што прымае ЕС па абароне беларусаў, і сцвярджаюць еўрапейскую будучыню Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады.

Прыводзім самыя яркія цытаты з артыкула.

📌 «З-за жорсткага пуцінскага імперыялізму часта ўпускаецца з-пад увагі тое, што ўладны апарат у Беларусі таксама з'яўляецца рэпрэсіўным і агрэсіўным рэжымам, дыктатурай, а не ахвярай Пуціна. Народ не проста пакутуе з 2020 года, ён жыве ў рабстве ўжо некалькі дзесяцігоддзяў».

📌 «Якімі б рознымі ні былі нашы гісторыі, у нас агульнае меркаванне: кожны чалавек мае права быць свабодным. Выйсці на вуліцу за сваю думку – не злачынства».

📌 «Салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі – гэта нашая агульная еўрапейская справа. Няважна, дзе мы нарадзіліся – у Гановэру ці Мікашэвічах».

📌 «Барацьба за свабоду не спыняецца, таму што яе працягваюць адважныя людзі».

Арыгінальны артыкул можна прачытаць па спасылцы.
304👍71🤯6👏5🤔3🔥2
Какие инициативы помогут беларусам в трудной ситуации?

По разным оценкам, после 2020 года более полумиллиона человек покинули Беларусь. Для многих, кто остается в стране, каждый день связан с риском быть задержанным и осужденным за лайк или репост. Если вы столкнулись с репрессиями и чувствуете необходимость покинуть страну, знайте, что вы не одиноки. Свяжитесь с правозащитными организациями и сообщите им о сложившейся ситуации. Мы собрали партнерские инициативы Офиса Светланы Тихановской, которые могут вам помочь.
258👍57🤯6❤‍🔥2🔥2😢1💔1
Loading…
Светлана Тихановская встретилась с Юлией Навальной |…