Забіты мастак і блогер Сямён Скрэпецкі высмейваў у сваіх працах не толькі Пуціна, але і Лукашэнку
Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, меркаваны забойца прыбыў у Бялую-Падляску з Варшавы на таксі. За рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі, які выпадкова апынуўся сведкам злачынства.
Па адной з версій следства, калі кілер заўважыў Скрэпецкага, ён адкрыў акно аўтамабіля і зрабіў тры стрэлы — два ў галаву і адзін у цела. Пасля гэтага ён накіраваў пісталет на кіроўцу таксі і загадаў яму схавацца на тэрыторыі консульства, а сам знік з месца злачынства.
Сямён Скрэпецкі быў вядомы сваімі правакацыйнымі мастацкімі працамі і блогерскай дзейнасцю. У сваёй творчасці ён востра і іранічна крытыкаваў як расійскі, так і беларускі аўтарытарныя рэжымы. Асобнае месца ў ягоных працах займалі сатырычныя выявы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

💔15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманы ў Бялай-Падлясцы беларус не з'яўляецца забойцам
У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што затрыманы ў Польшчы беларус нібыта зʼяўляецца выканаўцам гучнага забойства. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці.
Мужчына працаваў кіроўцам таксі і, як мяркуецца, выпадкова апынуўся ўцягнутым у падзеі. Паводле папярэдніх звестак, менавіта ён прывёз з Варшавы асобаў, якія могуць быць датычныя да злачынства. Пры гэтым няма інфармацыі, што ён ведаў пра іх намеры або пра тое, што яны маглі быць забойцамі.
На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, зафіксаваны момант яго затрымання. Паведамляецца, што пасля здзяйснення забойства мужчына спрабаваў схавацца на тэрыторыі Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы, аднак гэта яму не ўдалося.
Польская паліцыя пакуль не паведамляе, ці быў затрыманы непасрэдны выканаўца забойства. Следчыя дзеянні працягваюцца.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яго забілі праз тры дні пасля гэтай дзёрзкай акцыі
12 чэрвеня, у Дзень Расеі, мастак Сямён Скрэпецкі правёў акцыю каля пасольства Расеі ў Берліне. Сам мастак назваў яе «Хрэсным ходам»: ён хадзіў каля пасольства з карцінай-«іконай», на якой намаляваў Сталіна з немаўлём Пуціным (пародыя на абраз Багародзіцы з Дзіцяткам).
Таксама ён быў апрануты ў лапці і шапку-вушанку, а на спіне меў георгіеўскую стужку, пры гэтым выконваў пераасэнсаваную версію песні «Сонечны круг».

💔22❤7😢3😁1
DzikMedia
Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў Консульстве Беларусі ў Бялай-Падлясцы. Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў, – сцвярджае наша крыніца. Момант…
Стала вядома асоба забітага ў Бялай Падлясцы
Гэта Сямён С. — расейскі блогер, мастак-карыкатурыст і сатырык, які нарадзіўся ў 1981 годзе. У 2021 годзе ён эміграваў у Польшчу, ратуючыся ад пераследу з боку рэжыму Пуціна.
Ён ездзіў па Еўропе і праводзіў розныя акцыі, высмейваючы рэжым Пуціна і яго саюзнікаў. На Дзень Расеі ён правёў падобную акцыю ў Берліне.
Нашыя крыніцы паведамляюць, што Сямён таксама ўдзельнічаў у беларускіх акцыях пратэсту супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Дарэчы, высветлілася, што забойцаў на месца злачынства прывёз таксіст з Беларусі. Пазней яму пагражалі пісталетам, ён спалохаўся і спрабаваў уцячы ў беларускае консульства ў Бялай Падлясцы (гэты момант зафіксаваны на відэа).
Падобна на тое, што мы маем справу з чарговым палітычным забойствам.

😢41😨6❤2😁1
DzikMedia
Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвану Ен прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку. Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія…
Затрыманы раніцай у Арменіі беларускі актывіст Віктар Клімус напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ў яго ўсё добра.
❤12
DzikMedia
Забойства ў Бялай-Падлясцы Горад перакрыты – шукаюць забойцу. Невядомы мужчына сярод белага дня в упор расстраляў чалавека. Ён загінуў на месцы. Паводле інфармацыі паліцыі, напад адбыўся сёння каля 10:00 на вуліцы Каралевы Ядвігі. Невядомы адкрыў агонь з…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў
Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў Консульстве Беларусі ў Бялай-Падлясцы.
– сцвярджае наша крыніца. Момант затрымання можна бачыць на відэа.
Невядома ці звязанае гэта затрыманне з сённяшнім забойствам у Бялай-Падлясцы.

Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў,
– сцвярджае наша крыніца. Момант затрымання можна бачыць на відэа.
Невядома ці звязанае гэта затрыманне з сённяшнім забойствам у Бялай-Падлясцы.
😱7
Забойства ў Бялай-Падлясцы
Горад перакрыты – шукаюць забойцу.
Невядомы мужчына сярод белага дня в упор расстраляў чалавека. Ён загінуў на месцы.
Паводле інфармацыі паліцыі, напад адбыўся сёння каля 10:00 на вуліцы Каралевы Ядвігі. Невядомы адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі ў бок іншага мужчыны, пасля чаго ўцёк.
На месцы працуюць экстраныя службы. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобы загінулага і меркаванага нападніка.
Кіраўнік гарадской паліцыі абвясціў трывогу для асабовага складу. У горадзе арганізаваныя блакавальныя пасты, праводзяцца праверкі транспарту і пошукавыя мерапрыемствы.
Паліцыя просіць відавочцаў здарэння або асоб, якія валодаюць важнай інфармацыяй, паведаміць пра гэта па нумары 112 або дзяжурнаму гарадской паліцыі ў Бялай-Падлясцы.
Нагадаем, што Бяла-Падляска знаходзіцца недалёка ад Беларусі, да беларускай мяжы ўсяго 40 кіламетраў.

😱12😨5🤬1🎉1
Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвану
Ен прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія і армянскія праваабаронцы працуюць над яго вызваленнем. Аб гэтым паведамляе праваабарочны цэнтр "Вясна".

😢5
На Падляшшы пачынаецца фэст «Soncahraj»
У пятніцу першы дзень
Гэтым канцэртам фонд «Tutaka» распачынае фестывальны сезон. І традыцыйна пяты год запар, гэта фестывалем беларускай традыцыі «Soncahraj». Асноўная ідэя гэтага фэсту – вярнуць, папулярызаваць традыцыйную аўтэнтычную беларускую музычную спеўную культуру. Таксама гэта магчымасць пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай спадчыны нашых продкаў.
Фестываль вандруе па Беласточчыне і чакае вас сёлета ў дзвюх абсалютна розных і па-свойму магічных лакацыях.
У пятніца – 12 чэрвеня – самы цэнтр Беластоку – 18.00. Выступяць «Barvy» Гданьск, «Kasary» Варшава і «Padlaski Wianok» Беласток.
На наступны дзень фэст пераедзе ў вёску Вілюкі (гміна Дубічы Царкоўныя). Вас чакае жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.

👍6❤2
У Сусветны дзень уцекачоў у Варшаве пройдзе баскетбольны турнір🏀
Далучыцца да яго можа кожны ахвотны.
Спаборніцтвы пройдуць 20 чэрвеня з 14:00 да 18:00 у парку Альшына — ЦРС «Беляны» (Olszyna – CRS Bielany). Для ўдзелу неабходна папярэдне запоўніць рэгістрацыйную форму.
Як распавяла @DzikMedia прадстаўніца арганізатараў Эніра Браніцкая, арганізацыя Human Constanta яшчэ ў Беларусі праводзіла спартыўныя мерапрыемствы для мігрантаў, уцекачоў і беларусаў.
Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта мерапрыемства — не спаборніцтва, а знаёмства, інтэграцыя людзей.

« Гэта была магчымасць інтэгравацца, прыемна правесці час і заняцца спортам. У Польшчы мы ўжо трэці год запар праводзім турнір да Дня уцекачоў. Сёлета гэта будзе баскетбол. Мы запрашаем усіх ахвотных. Для нас гэта магчымасць пагаварыць з супольнасцю, у якой мы жывём, паказаць, што ў Польшчы жывуць вельмі розныя мігранты, і проста добра правесці час. У нашым турніры няма прызоў за першае месца, бо ў пэўным сэнсе перамагаюць усе», — сказала Браніцкая.
Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта мерапрыемства — не спаборніцтва, а знаёмства, інтэграцыя людзей.
❤3
Вяртанне адкладаецца: зборныя Беларусі па хакеі і гандболе прапусцяць ЧС-2027 у Нямеччыне🇩🇪
Мужчынскія зборныя Беларусі па хакеі і гандболе не выступяць на чэмпіянатах свету 2027 года, якія пройдуць у Нямеччыне. Вяртанне беларускіх каманд на топ-турніры адкладаецца як мінімум да 2028 года.
Раней стала вядома, што зборная Беларусі па хакеі не будзе дапушчана да ўдзелу ў ЧС у траўні наступнага года.
Цяпер такую ж сітуацыю пацвердзілі і ў гандболе: Беларусь прэтэндавала на wild card, аднак пуцёўкі атрымалі Турцыя і Саудаўская Аравія.
Такім чынам, беларускія каманды і надалей застаюцца па-за сусветнымі чэмпіянатамі.

👍4
У Беластоку да месца пяцігадовых акцый салідарнасці з Анджэем Пачобутам прыйдзе сам журналіст
У Беластоку ў сераду, 10 чэрвеня, а 18:00 у скверы каля помніка Ежы Папялушку адбудзецца сустрэча з Анджэем Пачобутам. Яна сімвалічна завершыць шматгадовую серыю акцый салідарнасці з журналістам.
Менавіта ў гэтым месцы, у самым цэнтры горада, на працягу больш як пяці гадоў штомесяц праходзілі акцыі падтрымкі Пачобута. Тут жа быў усталяваны яго вялікі партрэт, які стаў адным з галоўных сімвалаў гэтых збораў.
Калі вясной 2021 года прайшла першая такая акцыя, удзельнікі спадзяваліся, што вызвалення журналіста не давядзецца чакаць доўга. Аднак яго ўтрыманне ў зняволенні працягнулася на гады.
Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Горадні.
Ён быў асуджаны ў Беларусі і вызвалены толькі 28 красавіка 2026 года ў межах абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.
Цяпер, пасля вызвалення, журналіст упершыню зможа асабіста прыйсці на месца, дзе столькі гадоў адбываліся акцыі яго падтрымкі.

❤7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Жодзік паказала свой найлепшы вынік сезону🏆
Гэта адбылося 8 чэрвеня ў Варшаве на міжнародным лёгкаатлетычным турніры Halina Konopacka Classic.
Жодзік узяла планку ў 1,96 м – гэта яе найлепшы вынік у сезоне. Раней у гэтым годзе беларуска скакала на 1,94 м на этапе Дыяментавай лігі ў Кітаі і на 1,95 м на чэмпіянаце Польшчы ў закрытых памяшканнях у Торуні.
Беларуска з польскім пашпартам нарадзілася ў Баранавічах, і раней выступала за Беларусь. Але ў 2020 годзе падтрымала беларускі народ – падпісаўшы ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, а пазней выказалася супраць вайны в Украіне.
З 2022 года Жодзік жыве ў Польшчы. Улетку 2024 года яна атрымала права афіцыйна прадстаўляць гэтую краіну на міжнародных спаборніцтвах.

👍8❤3
Беларускі хаб «Новая Зямля» ў Беластоку можа страціць памяшканне
Але галоўнае цяпер — захаваць арганізацыю.
Чэрвень стаў апошнім месяцам, за які аплачаная арэнда памяшкання. Калі сітуацыя не зменіцца, хаб будзе вымушаны з'ехаць.
— распавяла @DzikMedia старшыня праўлення фундацыі «Хаб Новая Зямля» Надзея Салаўёва.
Паводле яе слоў, каманда працягвае шукаць магчымасці для захавання прасторы.
— адзначыла Салаўёва.
Праблемы хаба абмяркоўваліся і падчас нядаўняга візіту Святланы Ціханоўскай.
— сказала кіраўніца хаба.
Адным з магчымых варыянтаў вырашэння праблемы можа стаць перадача хабу памяшкання ад горада Беластока. Цяпер арганізацыя вядзе перамовы і чакае рашэння мясцовых уладаў.
Нагадаем, што за гады працы «Новая Зямля» стала адным з галоўных цэнтраў беларускай дыяспары ў Беластоку. Тут прайшлі сотні культурных, адукацыйных і грамадскіх мерапрыемстваў, а сама прастора стала домам для дзясяткаў беларускіх ініцыятыў і арганізацый.

— Цяпер чэрвень — апошні месяц аплаты арэнды. Калі нічога не зменіцца, мы выязджаем з памяшкання і мусім яго вызваліць.
— распавяла @DzikMedia старшыня праўлення фундацыі «Хаб Новая Зямля» Надзея Салаўёва.
Паводле яе слоў, каманда працягвае шукаць магчымасці для захавання прасторы.
— Мы робім усё, каб застацца: вядзём перамовы з партнёрамі наконт дапамогі і падтрымкі. «Новая Зямля» застанецца як арганізацыя, але пакуль невядома, у якім памяшканні будзе працаваць. Мы спрабуем атрымаць памяшканне ад горада,
— адзначыла Салаўёва.
Праблемы хаба абмяркоўваліся і падчас нядаўняга візіту Святланы Ціханоўскай.
— Сустрэча з Ціханоўскай дала магчымасць папрасіць яе падтрымаць праекты, на якія мы падалі заяўкі. Я папрасіла рэкамендацыю і спадзяюся, што гэта дапаможа,
— сказала кіраўніца хаба.
Адным з магчымых варыянтаў вырашэння праблемы можа стаць перадача хабу памяшкання ад горада Беластока. Цяпер арганізацыя вядзе перамовы і чакае рашэння мясцовых уладаў.
Нагадаем, што за гады працы «Новая Зямля» стала адным з галоўных цэнтраў беларускай дыяспары ў Беластоку. Тут прайшлі сотні культурных, адукацыйных і грамадскіх мерапрыемстваў, а сама прастора стала домам для дзясяткаў беларускіх ініцыятыў і арганізацый.
😢5❤3
У Берасці будаўнікі вырвалі з коранем бярозы і кінулі іх паміраць
«Балюча на гэта глядзець», — пішуць у сацсетках.
Беларуска ўжо накіравала скаргу.
Бярозы раслі на вялікім полі, дзе амаль не было іншых дрэў, непадалёк ад Лукадрома. Цяпер выратаваць іх ужо немагчыма.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі беспакарана працягваюць знішчаць у Беларусі ўсё жывое.

😢3❤2👎1🤬1
Ціманоўская адкрывае сезон: беларуска з польскім пашпартам выступіць на Halina Konopacka Classic
Беларуская спрынтарка Крысціна Ціманоўская, якая цяпер выступае за Польшчу, паведаміла аб адкрыцці летняга сезона.
У сваіх сацыяльных сетках лёгкаатлетка напісала:
8 чэрвеня ў Варшаве на стадыёне «Падскарбіньска» пройдзе міжнародны лёгкаатлетычны турнір Halina Konopacka Classic, які стане адным з першых буйных стартаў летняга сезона.
Спаборніцтвы прысвечаны памяці Халіны Канапацкай — першай алімпійскай чэмпіёнкі ў гісторыі Польшчы. Турнір уваходзіць у серыю World Athletics Continental Tour Bronze і штогод збірае спартсменак высокага ўзроўню з розных краін.
У праграме спаборніцтваў — спрынтарскія дыстанцыі, бег з бар'ерамі, скачкі і кідковыя дысцыпліны. Для многіх лёгкаатлетак гэты старт стане першай сур'ёзнай праверкай сіл у летнім сезоне.

Адкрыццё летняга сезона ўжо заўтра на Konopacka Classic. Запрашаю ўсіх падтрымаць мяне і ўбачымся на бегавой дарожцы».
8 чэрвеня ў Варшаве на стадыёне «Падскарбіньска» пройдзе міжнародны лёгкаатлетычны турнір Halina Konopacka Classic, які стане адным з першых буйных стартаў летняга сезона.
Спаборніцтвы прысвечаны памяці Халіны Канапацкай — першай алімпійскай чэмпіёнкі ў гісторыі Польшчы. Турнір уваходзіць у серыю World Athletics Continental Tour Bronze і штогод збірае спартсменак высокага ўзроўню з розных краін.
У праграме спаборніцтваў — спрынтарскія дыстанцыі, бег з бар'ерамі, скачкі і кідковыя дысцыпліны. Для многіх лёгкаатлетак гэты старт стане першай сур'ёзнай праверкай сіл у летнім сезоне.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Магіляўчанка Арына Палянская абвясціла ў сацыяльных сетках, што шукае музыкаў для стварэння ўласнага рок-гурта.
«Я барабаншчыца. Збіраю рок-гурт. Узрост — ад 0 да 100 гадоў (пасля 100 — толькі са даведкай ад доктара)»
— напісала яна.
Арына захапляецца джазам і інструментальным рокам. Для рэпетыцый у яе ёсць уласная студыя з барабанамі, піяніна і лічбавым мікшарным пультам.
Гатовыя даць жару?
👍5
На фестывалі нацыянальных культур у Горадні прадстаўнікоў меншасцяў падпісалі па-расейску
У Горадні праходзіць XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Паводле афіцыйных звестак, у ім бяруць удзел каля 800 прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб'яднанняў.
Аднак арганізатары падпісалі ўсе нацыянальныя супольнасці па-расейску, у тым ліку палякаў і ўкраінцаў.
Паводле дзяржаўных СМІ, сярод удзельнікаў фестывалю – прадстаўнікі рускай, украінскай, габрэйскай, польскай, індыйскай, армянскай, азербайджанскай, грузінскай, малдаўскай, карэйскай, чувашскай і афганскай супольнасцяў.
📷 рэгіянальныя праўладныя рэсурсы

🤬2🙈2
Loading…