This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхарка Бабруйска паказала на відэа чарвякоў у батоне
Жыхарка Бабруйска апублікавала ў сацыяльных сетках відэа, на якім у кавалках батона вытворчасці прадпрыемства «Домачай» бачныя жывыя чарвякі.
– напісала жанчына.
Паводле яе слоў, батон быў набыты ў той жа дзень, калі паступіў у продаж. Аўтарка відэа таксама сцвярджае, што прадстаўнікі прадпрыемства прасілі яе выдаліць публікацыю і не распаўсюджваць інфармацыю.

«З'ела два кавалкі і толькі потым заўважыла, што на астатніх поўзаюць жывыя чарвякі. На заводзе сваёй віны не прызнаюць і перакладаюць адказнасць на краму, сцвярджаючы, што чарвякі нібыта запаўзлі ад садавіны праз закрытую ўпакоўку. Але яны знаходзяцца проста ў мякішы батона»
– напісала жанчына.
Паводле яе слоў, батон быў набыты ў той жа дзень, калі паступіў у продаж. Аўтарка відэа таксама сцвярджае, што прадстаўнікі прадпрыемства прасілі яе выдаліць публікацыю і не распаўсюджваць інфармацыю.
🙊1
У Беларусі на электронныя таргі выставілі драўляную прыбіральню
Яна знаходзіцца на ўчастку, які не прадаецца.
Стартавая цана – 180 рублёў. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16:00 29 чэрвеня. Сам аўкцыён пройдзе 30 чэрвеня – з 9:00 да 18:00. Пераможца абавязаны цалкам аплаціць куплю на працягу 10 працоўных дзён пасля таргоў.
У картцы лота асобна падкрэслена: перад таргамі кожны прэтэндэнт абавязаны асабіста агледзець прадмет аўкцыёну.
Аб'ект знаходзіцца ў Слуцку і да гэтага часу лічыўся на балансе «Мінскхлебпрадукт».

😁5🙈1
DzikMedia
Пасля забойства Сямёна Скрэпецкага затрымана тры чалавекі Пра гэта паведаміў карэспандэнт RMF FM Кшыштаф Засада. Паводле яго інфармацыі, праваахоўныя органы працягваюць пошукі непасрэднага выканаўцы забойства. Расследаванне гэтай справы, верагодна, будзе…
Пракуратура: затрыманы два грамадзяніна Беларусі
Але гэта не значыць, што яны забойцы
З'явіліся новыя дэталі забойства Сямёна Скрэпецкага (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў). Іх агучыў Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Любліне Марцін Казак.
Згодна з папярэднімі высновамі следства, да 44-гадовага мужчыны, падышоў неўстаноўлены мужчына і зрабіў у яго бок два стрэлы з кароткаствольнай агнястрэльнай зброі. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, зламыснік падышоў бліжэй, зрабіў яшчэ тры стрэлы, пасля чаго спешна пакінуў месца здарэння. Роберт К. памёр на месцы.
Падчас дэталёвага агляду месца выяўлення цела і вонкавага агляду загінулага было ўстаноўлена, што ў верхняй пярэдняй і задняй частках тулава ён меў у агульнай складанасці сем агнястрэльных раненняў (у тым ліку ў вобласці галавы, грудной клеткі і спіны). Пяць з іх вызначаны як уваходныя раненні, два — як выхадныя.
На месцы злачынства былі выяўлены і канфіскаваны шматлікія крыміналістычныя сляды, у тым ліку пяць гільзаў і адна куля калібру 9 мм LUGER GEC.
На 17 чэрвеня 2026 года ў Кафедры і Інстытуце судовай медыцыны запланаваны афіцыйны агляд і ўскрыццё цела загінулага для дакладнага вызначэння механізму смерці.
Адразу пасля паведамлення пра забойства камендант гарадской паліцыі Бялай-Падляскі абвясціў трывогу для ўсяго асабовага складу падраздзялення. Да аперацыі былі прыцягнуты супрацоўнікі патрульнай службы, дарожнай паліцыі і крымінальнага вышуку.
У выніку праведзеных мерапрыемстваў у раёне Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай-Падлясцы супрацоўнікі паліцыі затрымалі двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 37 і 33 гадоў. Іх магчымая роля ў гэтай справе цяпер правяраецца.
У рамках інтэнсіўнага расследавання ўжо дапытаны першыя сведкі і сабраны значны аб'ём доказаў, якія цяпер аналізуюцца. Следства будзе працягвацца пад кіраўніцтвам Акруговай пракуратуры ў Любліне. Камендант ваяводскай паліцыі ў Любліне створыць у гэтай справе спецыяльную следчую групу.
У сувязі з тым, што расследаванне знаходзіцца на вельмі раннім этапе, мае шматвектарны характар і патрабуе захавання таямніцы следчых дзеянняў, пракуратура пакуль не дае больш падрабязнай інфармацыі адносна асноўных версій следства.
📷 PAP/Wojtek Jargiło

😱2👍1🤯1🥱1
DzikMedia
Забіты мастак і блогер Сямён Скрэпецкі высмейваў у сваіх працах не толькі Пуціна, але і Лукашэнку Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі…
Пасля забойства Сямёна Скрэпецкага затрымана тры чалавекі
Пра гэта паведаміў карэспандэнт RMF FM Кшыштаф Засада.
Паводле яго інфармацыі, праваахоўныя органы працягваюць пошукі непасрэднага выканаўцы забойства.
Расследаванне гэтай справы, верагодна, будзе перададзена ў Люблінскі аддзел Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, які займаецца найбольш сур'ёзнымі злачынствамі.
На дадзены момант афіцыйная інфармацыя пра асобу меркаванага кілера і магчымыя матывы злачынства не раскрываецца. Следчыя працягваюць аператыўныя і працэсуальныя дзеянні.
Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы.

❤3
Забіты мастак і блогер Сямён Скрэпецкі высмейваў у сваіх працах не толькі Пуціна, але і Лукашэнку
Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, меркаваны забойца прыбыў у Бялую-Падляску з Варшавы на таксі. За рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі, які выпадкова апынуўся сведкам злачынства.
Па адной з версій следства, калі кілер заўважыў Скрэпецкага, ён адкрыў акно аўтамабіля і зрабіў тры стрэлы — два ў галаву і адзін у цела. Пасля гэтага ён накіраваў пісталет на кіроўцу таксі і загадаў яму схавацца на тэрыторыі консульства, а сам знік з месца злачынства.
Сямён Скрэпецкі быў вядомы сваімі правакацыйнымі мастацкімі працамі і блогерскай дзейнасцю. У сваёй творчасці ён востра і іранічна крытыкаваў як расійскі, так і беларускі аўтарытарныя рэжымы. Асобнае месца ў ягоных працах займалі сатырычныя выявы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

💔15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманы ў Бялай-Падлясцы беларус не з'яўляецца забойцам
У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што затрыманы ў Польшчы беларус нібыта зʼяўляецца выканаўцам гучнага забойства. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці.
Мужчына працаваў кіроўцам таксі і, як мяркуецца, выпадкова апынуўся ўцягнутым у падзеі. Паводле папярэдніх звестак, менавіта ён прывёз з Варшавы асобаў, якія могуць быць датычныя да злачынства. Пры гэтым няма інфармацыі, што ён ведаў пра іх намеры або пра тое, што яны маглі быць забойцамі.
На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, зафіксаваны момант яго затрымання. Паведамляецца, што пасля здзяйснення забойства мужчына спрабаваў схавацца на тэрыторыі Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы, аднак гэта яму не ўдалося.
Польская паліцыя пакуль не паведамляе, ці быў затрыманы непасрэдны выканаўца забойства. Следчыя дзеянні працягваюцца.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яго забілі праз тры дні пасля гэтай дзёрзкай акцыі
12 чэрвеня, у Дзень Расеі, мастак Сямён Скрэпецкі правёў акцыю каля пасольства Расеі ў Берліне. Сам мастак назваў яе «Хрэсным ходам»: ён хадзіў каля пасольства з карцінай-«іконай», на якой намаляваў Сталіна з немаўлём Пуціным (пародыя на абраз Багародзіцы з Дзіцяткам).
Таксама ён быў апрануты ў лапці і шапку-вушанку, а на спіне меў георгіеўскую стужку, пры гэтым выконваў пераасэнсаваную версію песні «Сонечны круг».

💔22❤7😢3😁1
DzikMedia
Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў Консульстве Беларусі ў Бялай-Падлясцы. Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў, – сцвярджае наша крыніца. Момант…
Стала вядома асоба забітага ў Бялай Падлясцы
Гэта Сямён С. — расейскі блогер, мастак-карыкатурыст і сатырык, які нарадзіўся ў 1981 годзе. У 2021 годзе ён эміграваў у Польшчу, ратуючыся ад пераследу з боку рэжыму Пуціна.
Ён ездзіў па Еўропе і праводзіў розныя акцыі, высмейваючы рэжым Пуціна і яго саюзнікаў. На Дзень Расеі ён правёў падобную акцыю ў Берліне.
Нашыя крыніцы паведамляюць, што Сямён таксама ўдзельнічаў у беларускіх акцыях пратэсту супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Дарэчы, высветлілася, што забойцаў на месца злачынства прывёз таксіст з Беларусі. Пазней яму пагражалі пісталетам, ён спалохаўся і спрабаваў уцячы ў беларускае консульства ў Бялай Падлясцы (гэты момант зафіксаваны на відэа).
Падобна на тое, што мы маем справу з чарговым палітычным забойствам.

😢41😨6❤2😁1
DzikMedia
Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвану Ен прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку. Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія…
Затрыманы раніцай у Арменіі беларускі актывіст Віктар Клімус напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ў яго ўсё добра.
❤12
DzikMedia
Забойства ў Бялай-Падлясцы Горад перакрыты – шукаюць забойцу. Невядомы мужчына сярод белага дня в упор расстраляў чалавека. Ён загінуў на месцы. Паводле інфармацыі паліцыі, напад адбыўся сёння каля 10:00 на вуліцы Каралевы Ядвігі. Невядомы адкрыў агонь з…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў
Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў Консульстве Беларусі ў Бялай-Падлясцы.
– сцвярджае наша крыніца. Момант затрымання можна бачыць на відэа.
Невядома ці звязанае гэта затрыманне з сённяшнім забойствам у Бялай-Падлясцы.

Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў,
– сцвярджае наша крыніца. Момант затрымання можна бачыць на відэа.
Невядома ці звязанае гэта затрыманне з сённяшнім забойствам у Бялай-Падлясцы.
😱7
Забойства ў Бялай-Падлясцы
Горад перакрыты – шукаюць забойцу.
Невядомы мужчына сярод белага дня в упор расстраляў чалавека. Ён загінуў на месцы.
Паводле інфармацыі паліцыі, напад адбыўся сёння каля 10:00 на вуліцы Каралевы Ядвігі. Невядомы адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі ў бок іншага мужчыны, пасля чаго ўцёк.
На месцы працуюць экстраныя службы. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобы загінулага і меркаванага нападніка.
Кіраўнік гарадской паліцыі абвясціў трывогу для асабовага складу. У горадзе арганізаваныя блакавальныя пасты, праводзяцца праверкі транспарту і пошукавыя мерапрыемствы.
Паліцыя просіць відавочцаў здарэння або асоб, якія валодаюць важнай інфармацыяй, паведаміць пра гэта па нумары 112 або дзяжурнаму гарадской паліцыі ў Бялай-Падлясцы.
Нагадаем, што Бяла-Падляска знаходзіцца недалёка ад Беларусі, да беларускай мяжы ўсяго 40 кіламетраў.

😱12😨5🤬1🎉1
Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Ерэвану
Ен прыбыў у Арменію з Польшчы з працоўным візітам. Армянскія памежнікі паведамілі, што ягонае імя ўнесенае ў міжнародную базу вышуку.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Лявон Марозаў, беларускія і армянскія праваабаронцы працуюць над яго вызваленнем. Аб гэтым паведамляе праваабарочны цэнтр "Вясна".

😢5
На Падляшшы пачынаецца фэст «Soncahraj»
У пятніцу першы дзень
Гэтым канцэртам фонд «Tutaka» распачынае фестывальны сезон. І традыцыйна пяты год запар, гэта фестывалем беларускай традыцыі «Soncahraj». Асноўная ідэя гэтага фэсту – вярнуць, папулярызаваць традыцыйную аўтэнтычную беларускую музычную спеўную культуру. Таксама гэта магчымасць пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай спадчыны нашых продкаў.
Фестываль вандруе па Беласточчыне і чакае вас сёлета ў дзвюх абсалютна розных і па-свойму магічных лакацыях.
У пятніца – 12 чэрвеня – самы цэнтр Беластоку – 18.00. Выступяць «Barvy» Гданьск, «Kasary» Варшава і «Padlaski Wianok» Беласток.
На наступны дзень фэст пераедзе ў вёску Вілюкі (гміна Дубічы Царкоўныя). Вас чакае жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.

👍6❤2
У Сусветны дзень уцекачоў у Варшаве пройдзе баскетбольны турнір🏀
Далучыцца да яго можа кожны ахвотны.
Спаборніцтвы пройдуць 20 чэрвеня з 14:00 да 18:00 у парку Альшына — ЦРС «Беляны» (Olszyna – CRS Bielany). Для ўдзелу неабходна папярэдне запоўніць рэгістрацыйную форму.
Як распавяла @DzikMedia прадстаўніца арганізатараў Эніра Браніцкая, арганізацыя Human Constanta яшчэ ў Беларусі праводзіла спартыўныя мерапрыемствы для мігрантаў, уцекачоў і беларусаў.
Арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта мерапрыемства — не спаборніцтва, а знаёмства, інтэграцыя людзей.

« Гэта была магчымасць інтэгравацца, прыемна правесці час і заняцца спортам. У Польшчы мы ўжо трэці год запар праводзім турнір да Дня уцекачоў. Сёлета гэта будзе баскетбол. Мы запрашаем усіх ахвотных. Для нас гэта магчымасць пагаварыць з супольнасцю, у якой мы жывём, паказаць, што ў Польшчы жывуць вельмі розныя мігранты, і проста добра правесці час. У нашым турніры няма прызоў за першае месца, бо ў пэўным сэнсе перамагаюць усе», — сказала Браніцкая.

Loading…