Памяці Уладзіміра Каткоўскага: сёння яму споўнілася б 50 гадоў
Ён быў журналістам, блогерам, вэб-дызайнерам і адным з піянераў беларускамоўнага інтэрнэту.
Каткоўскі стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх інтэрнэт-праектаў, актыўна падтрымліваў развіццё беларускай мовы ў сеціве і быў адным з першых аўтараў беларускай Вікіпедыі. Шырокую вядомасць ён атрымаў таксама як блогер пад псеўданімам rydel23.
З 2002 года Уладзімір Каткоўскі супрацоўнічаў з беларускай службай Радыё Свабода. У чэрвені 2006 года ён трапіў у цяжкую аўтамабільную аварыю ў Празе. Амаль год медыкі змагаліся за яго жыццё, аднак 25 мая 2007 года ён памёр ва ўзросце 30 гадоў.
Уклад Уладзіміра Каткоўскага ў развіццё беларускага інтэрнэту і папулярызацыю беларускай мовы ў лічбавай прасторы застаецца значным і сёння. Яго памятаюць як чалавека, які апярэдзіў свой час і шмат зрабіў для фармавання сучаснай беларускай інтэрнэт-супольнасці.

💔9
DzikMedia
Забойца знойдзены? Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра затрыманне падазраванага ў справе забойства расейскага мастака Пра гэта кіраўнік польскага ўрада напісаў у сацыяльных сетках. «Падазраваны ва ўдзеле ў забойстве расяяніна ў Бялай-Падлясцы…
Паліцыя раскрыла падрабязнасці затрымання магчымага забойцы Роберта Кузаўкова
Раніцай 18 чэрвеня недалёка ад Варшавы супрацоўнікі спецыяльнай следчай групы Люблінскай ваяводскай паліцыі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у забойстве 44-гадовага грамадзяніна Расеі ў Бялай Падлясцы.
Паводле інфармацыі паліцыі, затрыманы карыстаўся пашпартам, выдадзеным на імя 36-гадовага грамадзяніна Грузіі. Аперацыя па затрыманні прайшла пры ўдзеле супрацоўнікаў контртэрарыстычных падраздзяленняў CPKP «BOA» і SPKP у Любліне. Дапамогу ў аперацыі аказвалі таксама супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Забойства адбылося ў панядзелак на вуліцы Каралевы Ядвігі ў Бялай Падлясцы. Невядомы нападнік зрабіў пяць стрэлаў з агнястрэльнай зброі ў бок 44-гадовага мужчыны, які загінуў на месцы.
Пасля злачынства камендант Люблінскай ваяводскай паліцыі стварыў спецыяльную следчую групу, якая займалася ўстанаўленнем асобы падазраванага, яго пошукам і затрыманнем, а таксама высвятленнем усіх абставін здарэння.

❤6👍3😁1
Алесь Бяляцкі наведае Беласточчыну з серыяй сустрэчаў
З 19 па 24 чэрвеня Беласточчыну наведае лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі разам з жонкай Наталляй.
У межах візіту запланаваныя сустрэчы ў Гайнаўскім беларускім ліцэі, Хабе «Новая зямля», рэдакцыі тыднёвіка «Ніва», Цэнтры беларускай культуры і Беларускім Радыё Рацыя.
23 чэрвеня ў Беластоку адбудзецца прэс-канферэнцыя з журналістамі, а таксама прэм’ера дакументальнага фільму пра Алеся Бяляцкага «Bialiatski/Unbroken» з удзелам героя і стваральнікаў карціны.
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе за праваабарончую дзейнасць. У 2023 годзе беларускі суд прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «Вясны». У снежні 2025 года ён быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Літву.

👍3
Забойца знойдзены?
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра затрыманне падазраванага ў справе забойства расейскага мастака
Пра гэта кіраўнік польскага ўрада напісаў у сацыяльных сетках.
– паведаміў Туск.
Забойства адбылося раніцай 15 чэрвеня ў Бялай-Падлясцы. Грамадзяніна Расіі Роберта Кузаўкова, вядомага пад творчым псеўданімам Сямён Скрэпецкі, застрэлілі ва ўпор. У яго засталося пяцёра дзяцей і ўдава цяжарная шостым.
Следства працягваецца. Польскія праваахоўныя органы высвятляюць абставіны злачынства і магчымых арганізатараў забойства.

«Падазраваны ва ўдзеле ў забойстве расяяніна ў Бялай-Падлясцы затрыманы люблінскімі паліцыянтамі і супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі. Ён карыстаўся грузінскім пашпартам. Службы працуюць над устанаўленнем асобы замоўцы злачынства»
– паведаміў Туск.
Забойства адбылося раніцай 15 чэрвеня ў Бялай-Падлясцы. Грамадзяніна Расіі Роберта Кузаўкова, вядомага пад творчым псеўданімам Сямён Скрэпецкі, застрэлілі ва ўпор. У яго засталося пяцёра дзяцей і ўдава цяжарная шостым.
Следства працягваецца. Польскія праваахоўныя органы высвятляюць абставіны злачынства і магчымых арганізатараў забойства.
👍4🤡1🤣1
На «карагодным» скрыжаванні ў Берасці з’явілася інсталяцыя з савецкай сімволікай
На скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Берасці ўсталявалі інсталяцыю з выявамі чырвонаармейцаў і сцягам СССР.
Месца вядомае як «карагоднае» скрыжаванне. 13 верасня 2020 года тут сотні берасцейцаў выйшлі на карагод з песнямі і танцамі. Пасля акцыі больш за 150 чалавек былі прыцягнутыя да адказнасці, а дзясяткі атрымалі турэмныя тэрміны.
Крытыкі інсталяцыі адзначаюць, што ў гараджанаў не пыталіся, ці хочуць яны бачыць падобны аб’ект у цэнтры гораду. Яны таксама нагадваюць пра сумесны парад войскаў Вермахта і Чырвонай арміі ў Берасці ў верасні 1939 года.
На іх думку, з’яўленне савецкай сімволікі ў гэтым месцы выглядае як спроба падкрэсліць расейскую прысутнасць у горадзе і навязаць пэўную гістарычную інтэрпрэтацыю падзеяў.

💊10🤡2😱1
Беларусы невінаватыя
Прэм’ер-міністр Польшчы паведаміў, што двух грамадзян Беларусі, затрыманых у справе аб забойстве расяяніна Роберта Кузаўкова ў Бялай-Падлясцы, вызвалілі. Па словах Дональда Туска, іх сувязь са злачынствам не пацвердзілася.
Ён таксама заявіў, што ўсё паказвае на магчымы палітычны характар забойства, аднак канчатковыя высновы будуць зробленыя толькі пасля атрымання доказаў.
Забойства адбылося ў панядзелак раніцай у Бялай-Падлясцы. Невядомы мужчына некалькі разоў стрэліў у грамадзяніна Расеі Роберта Кузаўкова, вядомага ў медыя як Сямён Скрэпецкі. Расследаванне працягваецца.

🔥5❤1🤡1
У Бранскай вобласці аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад атаку. Адна жанчына загінула
Пра гэта паведамляе выконваючачы абавязкі губернатара рэгіёну Ягор Кавальчук.
Паводле яго словаў, дзеці накіроўваліся на адпачынак у Геленджык. Гэта была каманда ДЮСШ № 2 горада Рэчыца.
Паводле версіі расійскага следства, у аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры, у тым ліку 28 дзяцей.
У выніку ўдару загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Яшчэ шэсць чалавек атрымалі раненні, сярод пацярпелых — чацвёра дзяцей.
Параненых даставілі ў бальніцу, дзе ім аказалі неабходную медычную дапамогу. Астатніх пасажыраў улады плануюць у найбліжэйшы час адправіць дадому.
Расійскія ўлады сцвярджаюць, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім беспілотнікам самалётнага тыпу. Незалежнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
МЗС Беларусі праінфармавана пра інцыдэнт у Бранскай вобласці, інфармацыя пра здарэнне ўдакладняецца, паведамілі ў Следчым камітэце РФ. Таксама ведамства ўзбудзіла крымінальную справу па факце тэракту ў сувязі.

😢2🙈2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхарка Бабруйска паказала на відэа чарвякоў у батоне
Жыхарка Бабруйска апублікавала ў сацыяльных сетках відэа, на якім у кавалках батона вытворчасці прадпрыемства «Домачай» бачныя жывыя чарвякі.
– напісала жанчына.
Паводле яе слоў, батон быў набыты ў той жа дзень, калі паступіў у продаж. Аўтарка відэа таксама сцвярджае, што прадстаўнікі прадпрыемства прасілі яе выдаліць публікацыю і не распаўсюджваць інфармацыю.

«З'ела два кавалкі і толькі потым заўважыла, што на астатніх поўзаюць жывыя чарвякі. На заводзе сваёй віны не прызнаюць і перакладаюць адказнасць на краму, сцвярджаючы, што чарвякі нібыта запаўзлі ад садавіны праз закрытую ўпакоўку. Але яны знаходзяцца проста ў мякішы батона»
– напісала жанчына.
Паводле яе слоў, батон быў набыты ў той жа дзень, калі паступіў у продаж. Аўтарка відэа таксама сцвярджае, што прадстаўнікі прадпрыемства прасілі яе выдаліць публікацыю і не распаўсюджваць інфармацыю.
🙊1
У Беларусі на электронныя таргі выставілі драўляную прыбіральню
Яна знаходзіцца на ўчастку, які не прадаецца.
Стартавая цана – 180 рублёў. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16:00 29 чэрвеня. Сам аўкцыён пройдзе 30 чэрвеня – з 9:00 да 18:00. Пераможца абавязаны цалкам аплаціць куплю на працягу 10 працоўных дзён пасля таргоў.
У картцы лота асобна падкрэслена: перад таргамі кожны прэтэндэнт абавязаны асабіста агледзець прадмет аўкцыёну.
Аб'ект знаходзіцца ў Слуцку і да гэтага часу лічыўся на балансе «Мінскхлебпрадукт».

😁5🙈1
DzikMedia
Пасля забойства Сямёна Скрэпецкага затрымана тры чалавекі Пра гэта паведаміў карэспандэнт RMF FM Кшыштаф Засада. Паводле яго інфармацыі, праваахоўныя органы працягваюць пошукі непасрэднага выканаўцы забойства. Расследаванне гэтай справы, верагодна, будзе…
Пракуратура: затрыманы два грамадзяніна Беларусі
Але гэта не значыць, што яны забойцы
З'явіліся новыя дэталі забойства Сямёна Скрэпецкага (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў). Іх агучыў Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Любліне Марцін Казак.
Згодна з папярэднімі высновамі следства, да 44-гадовага мужчыны, падышоў неўстаноўлены мужчына і зрабіў у яго бок два стрэлы з кароткаствольнай агнястрэльнай зброі. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, зламыснік падышоў бліжэй, зрабіў яшчэ тры стрэлы, пасля чаго спешна пакінуў месца здарэння. Роберт К. памёр на месцы.
Падчас дэталёвага агляду месца выяўлення цела і вонкавага агляду загінулага было ўстаноўлена, што ў верхняй пярэдняй і задняй частках тулава ён меў у агульнай складанасці сем агнястрэльных раненняў (у тым ліку ў вобласці галавы, грудной клеткі і спіны). Пяць з іх вызначаны як уваходныя раненні, два — як выхадныя.
На месцы злачынства былі выяўлены і канфіскаваны шматлікія крыміналістычныя сляды, у тым ліку пяць гільзаў і адна куля калібру 9 мм LUGER GEC.
На 17 чэрвеня 2026 года ў Кафедры і Інстытуце судовай медыцыны запланаваны афіцыйны агляд і ўскрыццё цела загінулага для дакладнага вызначэння механізму смерці.
Адразу пасля паведамлення пра забойства камендант гарадской паліцыі Бялай-Падляскі абвясціў трывогу для ўсяго асабовага складу падраздзялення. Да аперацыі былі прыцягнуты супрацоўнікі патрульнай службы, дарожнай паліцыі і крымінальнага вышуку.
У выніку праведзеных мерапрыемстваў у раёне Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай-Падлясцы супрацоўнікі паліцыі затрымалі двух грамадзян Беларусі ва ўзросце 37 і 33 гадоў. Іх магчымая роля ў гэтай справе цяпер правяраецца.
У рамках інтэнсіўнага расследавання ўжо дапытаны першыя сведкі і сабраны значны аб'ём доказаў, якія цяпер аналізуюцца. Следства будзе працягвацца пад кіраўніцтвам Акруговай пракуратуры ў Любліне. Камендант ваяводскай паліцыі ў Любліне створыць у гэтай справе спецыяльную следчую групу.
У сувязі з тым, што расследаванне знаходзіцца на вельмі раннім этапе, мае шматвектарны характар і патрабуе захавання таямніцы следчых дзеянняў, пракуратура пакуль не дае больш падрабязнай інфармацыі адносна асноўных версій следства.
📷 PAP/Wojtek Jargiło

😱2👍1🤯1🥱1
DzikMedia
Забіты мастак і блогер Сямён Скрэпецкі высмейваў у сваіх працах не толькі Пуціна, але і Лукашэнку Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі…
Пасля забойства Сямёна Скрэпецкага затрымана тры чалавекі
Пра гэта паведаміў карэспандэнт RMF FM Кшыштаф Засада.
Паводле яго інфармацыі, праваахоўныя органы працягваюць пошукі непасрэднага выканаўцы забойства.
Расследаванне гэтай справы, верагодна, будзе перададзена ў Люблінскі аддзел Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, які займаецца найбольш сур'ёзнымі злачынствамі.
На дадзены момант афіцыйная інфармацыя пра асобу меркаванага кілера і магчымыя матывы злачынства не раскрываецца. Следчыя працягваюць аператыўныя і працэсуальныя дзеянні.
Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы.

❤3
Забіты мастак і блогер Сямён Скрэпецкі высмейваў у сваіх працах не толькі Пуціна, але і Лукашэнку
Мастак і блогер Сямён Скрэпецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) быў застрэлены каля 10-й гадзіны раніцы 15 чэрвеня непадалёк ад Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, меркаваны забойца прыбыў у Бялую-Падляску з Варшавы на таксі. За рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі, які выпадкова апынуўся сведкам злачынства.
Па адной з версій следства, калі кілер заўважыў Скрэпецкага, ён адкрыў акно аўтамабіля і зрабіў тры стрэлы — два ў галаву і адзін у цела. Пасля гэтага ён накіраваў пісталет на кіроўцу таксі і загадаў яму схавацца на тэрыторыі консульства, а сам знік з месца злачынства.
Сямён Скрэпецкі быў вядомы сваімі правакацыйнымі мастацкімі працамі і блогерскай дзейнасцю. У сваёй творчасці ён востра і іранічна крытыкаваў як расійскі, так і беларускі аўтарытарныя рэжымы. Асобнае месца ў ягоных працах займалі сатырычныя выявы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

💔15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманы ў Бялай-Падлясцы беларус не з'яўляецца забойцам
У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што затрыманы ў Польшчы беларус нібыта зʼяўляецца выканаўцам гучнага забойства. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці.
Мужчына працаваў кіроўцам таксі і, як мяркуецца, выпадкова апынуўся ўцягнутым у падзеі. Паводле папярэдніх звестак, менавіта ён прывёз з Варшавы асобаў, якія могуць быць датычныя да злачынства. Пры гэтым няма інфармацыі, што ён ведаў пра іх намеры або пра тое, што яны маглі быць забойцамі.
На відэазапісах, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, зафіксаваны момант яго затрымання. Паведамляецца, што пасля здзяйснення забойства мужчына спрабаваў схавацца на тэрыторыі Генеральнага консульства Беларусі ў Бялай-Падлясцы, аднак гэта яму не ўдалося.
Польская паліцыя пакуль не паведамляе, ці быў затрыманы непасрэдны выканаўца забойства. Следчыя дзеянні працягваюцца.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яго забілі праз тры дні пасля гэтай дзёрзкай акцыі
12 чэрвеня, у Дзень Расеі, мастак Сямён Скрэпецкі правёў акцыю каля пасольства Расеі ў Берліне. Сам мастак назваў яе «Хрэсным ходам»: ён хадзіў каля пасольства з карцінай-«іконай», на якой намаляваў Сталіна з немаўлём Пуціным (пародыя на абраз Багародзіцы з Дзіцяткам).
Таксама ён быў апрануты ў лапці і шапку-вушанку, а на спіне меў георгіеўскую стужку, пры гэтым выконваў пераасэнсаваную версію песні «Сонечны круг».

💔22❤7😢3😁1
DzikMedia
Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што невядомы мужчына спрабаваў схавацца ад паліцыі ў Консульстве Беларусі ў Бялай-Падлясцы. Ён спрабаваў пераскочыць праз плот, але не паспеў, – сцвярджае наша крыніца. Момант…
Стала вядома асоба забітага ў Бялай Падлясцы
Гэта Сямён С. — расейскі блогер, мастак-карыкатурыст і сатырык, які нарадзіўся ў 1981 годзе. У 2021 годзе ён эміграваў у Польшчу, ратуючыся ад пераследу з боку рэжыму Пуціна.
Ён ездзіў па Еўропе і праводзіў розныя акцыі, высмейваючы рэжым Пуціна і яго саюзнікаў. На Дзень Расеі ён правёў падобную акцыю ў Берліне.
Нашыя крыніцы паведамляюць, што Сямён таксама ўдзельнічаў у беларускіх акцыях пратэсту супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
Дарэчы, высветлілася, што забойцаў на месца злачынства прывёз таксіст з Беларусі. Пазней яму пагражалі пісталетам, ён спалохаўся і спрабаваў уцячы ў беларускае консульства ў Бялай Падлясцы (гэты момант зафіксаваны на відэа).
Падобна на тое, што мы маем справу з чарговым палітычным забойствам.

😢41😨6❤2😁1
Loading…